Таццяна Тарасевіч: Прагаласавалі за тое, што прапанавалі



Чарговая сесія дэпутатаў раённага савета ў Бярозе прайшла 29 красавіка. Аснову сесіі склаў даклад старшыні райсавета Аляксандра Пятроўскага. 

У ім былі агучаны лічбы пра працягласць дарог, іх рамонт, гаварылася пра няякасную пітную ваду і планы на будаўніцтва станцый абезжалезвання і пра іншыя гаспадарчыя клопаты, кажа прысутная на сесіі Таццяна Тарасевіч:

– Пытанні былі актуальныя. Я – эканаміст, але па бюджэце я не ўсё зразумела. А абмеркавання бюджэту я ўвогуле не пачула. Прагаласавалі за тое, што прапанавалі.

– Старшыня райсавету расказваў вельмі нудна. Звярнуў увагу, што некаторыя дэпутаты спяць.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Леанід Мартынюк падзякаваў дэпутатам за сумесную работу на дабрабыт бярозаўскага народа.

Хаця сам народ, як высветлілася з апытання,  не адчувае дэпутацкага клопату:

– Не веру і не лічу, што яны могуць вырашыць нейкую праблему.

– Я спадзяюся толькі на сябе. Гэтай уладзе ўвогуле не веру. Калі б я спадзявалася на ўладу, я б галодная была і памерла б даўно!

З 27 на сесіі прысутнічалі 22 дэпутаты. Падводзіліся вынікі працы за 2018 год.

  

Беларускае Радыё Рацыя