ПЦ „Вясна” прэзентуе фільм пра гісторыю смяротнага пакарання



Кампанія Праваабарончага цэнтру «Вясна» «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» ў бліжэйшы час зладзіць прэзентацыю новага фільма на актуальную тэматыку. Пра гэта распавёў каардынатар кампаніі Андрэй Палуда.

– У нас у бліжэйшы час у планах прэзентацыя дакументальнага фільма. Ён будзе прысвечаны гісторыі смяротнага пакарання, гісторыі дзейнасці кампаніі. Гэта яшчэ адно мерапрыемства з шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных 10-годдзю кампаніі. І нагода актуалізаваць праблему смяротнага пакарання.

Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» святкуе 10-гадовы юбілей. Нягледзячы на тое, што Беларусь усё яшчэ застаецца апошняй краінай Еўропы, дзе на такую меру не ўведзены мараторый, Андрэй Палуда кажа, што за час сваёй дзейнасці кампаніі ўдалося сур’ёзна змяніць грамадскую думку ў краіне, цяпер перакананых прыхільнікаў смяротнай кары ў Беларусі паменшала.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск