Вікторыя Азаранка ўзнялася на 50-е месца ў рэйтынгу WTA



Беларуска Вікторыя Азаранка ўзнялася на 50-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), Арына Сабаленка па-ранейшаму ў першай дзясятцы.

Тыдзень таму Вікторыя Азаранка знаходзілася на 61-й пазіцыі, а пасля выхаду ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі „Прэм’ер” у нямецкім Штутгарце перамясцілася на 11 радкоў вышэй, маючы 1100 заліковых балаў. Арына Сабаленка засталася на 10-м месцы (3520 ачкоў), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 34-й пазіцыі (1495), Вера Лапко займае 70-е месца (803).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Наомі Осака (Японія) – 6151 ачко,

2. Петра Квітава (Чэхія) – 6015,

3. Сімона Халеп (Румынія) – 5682,

4. Ангеліка Кербер (Германія) – 5220,

5. Караліна Плішкава (Чэхія) – 5111,

6. Эліна Світоліна (Украіна) – 4921,

7. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) – 4765,

8. Слоан Стывенс (ЗША) – 4386,

9. Эшлі Барці (Аўстралія) – 4275,

10. Арына Сабаленка ( Беларусь) – 3520.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) па-ранейшаму па-за канкурэнцыяй серб Новак Джокавіч. З беларускіх тэнісістаў лепшы Ілья Івашка, у якога 118-я пазіцыя (484 балы).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) – 11160,

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) – 7765,

3. Аляксандр Звераў (Германія) – 5770,

4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) – 5590,

5. Дамінік Цім (Аўстрыя) – 5085,

6. Кевін Андэрсан (ПАР) – 4115,

7. Кеі Нішыкоры (Японія) – 3780,

8. Хуан Марцін дэль Потра (Аргенціна) – 3225,

9. Джон Ізнер (ЗША) – 3085,

10. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) – 3030.

belta.by