Гарадзенцы ў чэргах па тэхніку



Абстаноўка ў крамах Гародні нагадвае 2011 год,  калі ў сувязі з прыгаючым курсам даляра крамы стаялі пустыя. За апошнія 4 дні гарадзенцы літаральна змялі з паліцаў гарадзенскіх крамаў дарагія тэлевізары і пральныя машыны, лядоўні і пыласосы. З паліцаў крамаў зніклі паведамленні пра растэрміноўкі і крэдыты.

IMG_0963 1

 

Пра сітуацыю ў гарадзенскіх крамах распавядае адзін з гарадзенскіх прадпрымальнікаў:

– Людзі вельмі нервова рэагуюць. У чэргах успамінаюць самымі няветлівымі словамі беларускія ўлады. Адчуваецца, што Майдан, наш, беларускі, наша Плошча, ужо не загарамі.

Учорашні дзень унёс карэктывы на рынках гораду, і ў крамах, калі ў абменных пунктах гораду пачалі з’яўляцца даляры па курсе бліжэй да 15 тысяч рублёў. Курс стабілізаваўся і кошт на некаторыя тавары застаўся старым без зменаў. Гандляры чакаюць, што да новага году пачнуць набываць абутак і нотбукі па старых коштах.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя