Да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі



3 траўня а 11-й гадзіне ў музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пройдзе круглы стол да 200-годдзя з дня нараджэння выбітнага музыканта і кампазітара Станіслава Манюшкі і прэзентацыя выставы „Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе”.

Мерапрыемства пройдзе з удзелам  прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі, устаноў культуры і адукацыі, органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх аб’яднанняў, творчых саюзаў, дыпламатычных місій.

– Сярод выступоўцаў – прадстаўнікі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага фонду культуры, Беларускага камітэта ICOM, Інстытута Польскага ў Мінску і іншых арганізацый, – паведамілі арганізатары.

zviazda.by