Названая колькасць затрыманых на першамайскіх акцыях у Расеі
Расейскія праваабаронцы назвалі агульную колькасць затрыманых на дэманстрацыях на Першамай – 111. Усяго разгоны адбыліся ў сямі гарадах.
Большасць затрыманняў праводзілася ў Пецярбургу, яны былі жорсткімі. «АУС-Інфа» налічыў 66 затрыманых, якія падтрымалі патрабаванне «Свабоднаму Пецярбургу – свабодныя выбары!».
Кагосьці паліцыянты ўжо адпусцілі, як затрыманых да акцыі феміністак, а таксама дэпутата горпарламента Максіма Рэзніка.
Масава затрымлівалі і ў Петрапаўлаўску-Камчацкім, там у аўтазакі былі адпраўленыя 16 апазіцыянераў. У Томску паліцыя скруціла 10 чалавек, у Курску – восем. У Новасібірску і Махачкале пратаколы пагражаюць пяці ўдзельнікам акцый. Адзінкавае затрыманне прайшло ў Сыктыўкары.
Фота з першамайскай акцыі ў Пецярбургу
Фота rosbalt.ru