Шляху народнага рукадзелля Падляшша – 25



Прайшло ўрачыстае адкрыццё юбілейнага турсезона на Падляшшы. 25-ць гадоў споўнілася шляху народнага рукадзелля, які лічыцца адной з галоўных турыстычных цікавостак рэгіёна. Ён захоўвае майстэрні, асяродкі народнай творчасці ды робіць іх даступнымі для турыстаў.

Маршрут з’яўляецца вельмі папулярным і прыцягвае мноства турыстаў з Польшчы ды з-за мяжы, кажа этнограф Падляшскага музея ў Беластоку Войцех Кавальчук:

– Напрацягу 25-ці гадоў гэтыя мясціны наведалі дзясяткі тысяч людзей. Напачатку былі такія гады, калі ў Чарна-Весь-Косьцельну прыязджала ад 5 да 10 тысяч людзей. Сёння мы цешымся, бо штораз больш прыязджае індывідуальных – гэта хіба найбольш каштоўны турыст, бо ён адмыслова прыязджае паглядзець.

Да 3-га траўня ў Чарна-Весь-Косьцельна ў межах 25-га Падляшскага турыстычнага сезона можна наведаць этнапікнік. Мерапрыемства папулярызуе рэгіянальную культурную спадчыну.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя