„Дынама” (Менск)-СКА (Пецярбург)-2:1
Выдатны падарунак сваім заўзятарам на Каляды зрабілі хакеісты менскага „Дынама”. На сваім лёдзе яны адолелі адзін з мацнейшых клубаў КХЛ – пецярбургскі СКА – 2:1. Асноўны і дадатковы час скончыліся нічыёй – 1:1, а ў серыі пасляматчавых булітаў „зубры” вырвалі вікторыю. Два з трох пасляматчавых сваіх кідкоў рэалізаваў Раян Веске.
Гэта была ўжо 7-я вікторыя запар беларускага клубу ў турніры КХЛ, што ёсць рэкордным для менскага „Дынама”. „Зубры” маюць 66 ачкоў і займаюць 5-е месца ў рэгулярным чэмпіянаце ў заходняй канферэнцыі. На 4-ым ідзе маскоўскае „Дынама” – 78 пунктаў, на 6-ым – „Тарпеда” з Ніжняга Ноўгараду – 58. Менскаму „Дынама” будзе цяжка падняцца вышэй, але і апусціцца ніжэй – таксама.
Беларускае Радыё Рацыя