Трэцяя перамога запар на ЧС па хакеі ў Казахстане



Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі абыграла Славенію з лікам 4: 1 і атрымала трэцюю перамогу запар на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне ў Нур-Султане (Казахстан).

             Фото IIHF

Матч з прынцыповымі супернікамі атрымаўся упартым. Багацця галоў заўзятары ў „Барыс-Арэне” не ўбачылі. Каманды стараліся надзейна дзейнічаць у абароне. Беларусь – Славенія – 4: 1 (1: 0, 0: 0, 3: 1).

Раней беларусы перамаглі Літву і Венгрыю.

Беларусь — 9 (3 матчы), Казахстан, Паўднёвая Карэя — 6, Венгрыя — 3, Славенія, Літва — 0.

Сёння ў нашай групе гуляюць Казахстан і Паўднёвая Карэя.

Беларусы 4 траўня згуляюць з гаспадарамі спаборніцтваў, а 5 траўня з Карэяй.