Раман Кісляк: Забарона мітынга на 1 траўня будзе абскарджана



Абскарджваць забарону мітынга ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў да свята 1 траўня будуць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці.

Адпаведны ліст будзе пададзены ў вышэйшыя адміністратыўныя ворганы і суд, — распавёў юрыст Раман Кісляк:

– Тут парушана перадусім свабода мірных сходаў, гэта артыкул 21 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і права на свабоднае выказванне сваіх поглядаў – гэта пункт 2 артыкула 19 вышэйназванага Пакта. То-бок атрымліваецца, што ў публічным месцы ў нас няма магчымасці выказваць свае погляды. На тэрыторыі Берасцейскага раёна і Берасця гэта забаронена. Усе нашыя акцыі забараняюцца татальна.

„Калі ў судах і адпаведных ворганах мы атрымаем адмовы, то будзем звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН”, — дадаў Раман Кісляк.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота b-g.by