Жыхароў і журналістаў не пусцілі на пасяджэнне пра «ўшчыльненне» квартала ў цэнтры Менска



Два тыдні таму ў адміністрацыі Першамайскага раёна Менска пачалося грамадскае абмеркаванне забудовы квартала ў межах вуліц Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава.

Мясцовыя прапаноўвалі сваіх прадстаўнікоў у склад грамадскіх камісій, не ўключылі у камісію старшыню Руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча. Сёння ён разам з мясцовымі жыхарамі і журналістамі спрабаваў трапіць на пасяджэнне камісіі, вёў жывую трансляцыю.

Вынікі паседжання камісіі

Gepostet von Юрый Губарэвіч am Freitag, 3. Mai 2019

На грамадскія слуханні не пускаюць грамадзян.

Gepostet von Юрый Губарэвіч am Donnerstag, 2. Mai 2019

Пасяджэнне камісіі праходзіць за зачыненымі дзвярыма пад аховай міліцыі. Пад дзвярыма сабраліся два дзясяткі чалавек, яны падалі пісьмовыя заявы, каб прысутнічаць на камісіі, але іх не пусцілі. Таксама не пусцілі карэспандэнтаў «Свабоды» і Tut.by.

Паводле svaboda.org