Салаўіная мапа ад “Аховы птушак Бацькаўшчыны”



Арнітолагі, прадстаўнікі таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны”  ствараюць унікальны праект-мапу, і да яе стварэння  можа далучыцца кожны жыхар Беларусі.

Пачуўшы недзе салаўя, арнітолагі прапануюць   адзначыць гэтае месца на карце. Такім чынам будуць падлічаныя  птушкі, а таксама можна будзе даведацца, куды яшчэ можна выправіцца на прагулку, каб паслухаць спевы салаўя.

Пра мапу распавядае сябра таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны” , рэдактар сайту “Птушкі штодня” Зміцер Вінчэўскі:

– Менавіта ўсходні салавей. Ёсць яшчэ заходні салавей, але ў нас ён не сустракаецца. Ён сустракаецца ў Цэнтральнай Еўропе. Гэтыя віды дазваляюць меркаваць пра стан навакольнага асяроддзя. Пра стан біятопаў – трошкі забалочаных, трошкі закустараных, якія знаходзяцца побач з намі. Калі салаўі ёсць, калі яны спяваюць побач з намі, гэта значыць, што менавіта з гэтай часткай прыроды ўсё нармальна.

200 салаўіных кропак з’явіліся па ўсёй Беларусі ў мінулым годзе. Пачуць салаўя магчыма на працягу траўня і ў пачатку чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня