Крамы “Мегатоп” аднавілі сваю працу



Аднавіла працу 21 раней зачыненая па рашэнні Міністэрства гандлю крама “Мегатоп”. Крамы выканалі ўсе патрабаванні дзяржавы — у продажы з’явіліся новыя тавары беларускай вытворчасці. Кампанія таксама пакінула кошты на ранейшым узроўні, нягледзячы на “змены ў эканоміцы краіны”. Кампанія расцэньвае гэтую меру як часовую.

Адзначаецца, што “Мегатоп” мае ўласную вытворчасць у Віцебску. У рознічным тавара-звароце прадукцыя гэтай маркі дасягае 15-ці працэнтаў.

З улікам “новых рэалій” кампанія плануе ў бліжэйшы час наладзіць выпуск мужчынскага і дзіцячага абутку.