У Польшчы праходзяць экзамены на атэстат сталасці
274 тысячы выпускнікоў сярэдніх школаў у Польшчы здаюць экзамены на астэстат сталасці. Міністр адукацыі Анна Залеўская запэўніла, што нягледзячы на нядаўні страйк настаўнікаў, падрыхтоўка да экзаменаў была завершаная своечасова.
Выпускныя экзамены ў Польшчы пачаліся 6 траўня. Сёння вучні пішуць экзамен па польскай мове. Перад імі яшчэ іспыты, між іншым, па матэматыцы і замежнай мове. Да выбару вучні маюць розны ровень экзаменаў. Аднак, у адпаведнасці з новай формулай выпускных экзаменаў, уведзенай у 2015 годзе, кожны вучань павінен здаваць, як мінімум, адзін экзамен на пашыраным роўні.
Да экзаменаў на атэстат сталасці па ўсёй Польшчы не былі дапушчаны некалькі тысяч вучняў, якія раней атрымлівалі недастатковую адзнаку. І з-за забастоўкі настаўнікаў яны не мелі магчымасці яе выправіць. Міністр адукацыі паведаміла, што ў такой сітуацыі бацькі і вучні могуць звярнуцца да дырэктара школы або юрыста, якія параяць ім адпаведныя далейшыя крокі. Іспыты завершацца ў Польшчы 25 траўня.
Фота PAP/Lech Muszyński