Азаранка прайграла Стывенс



Вікторыя Азаранка прайграла першай ракетцы ЗША Слоан Стывенс у другім крузе адзіночнага разраду тэніснага турніру катэгорыі „Прэм’ер” у Мадрыдзе – 4: 6, 6: 2, 2: 6. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 5 хвілін. 

У другі круг турніру ў Мадрыдзе прабілася Аляксандра Сасновіч, якая перамагла эстонку Анет Кантавейт – 0: 6, 6: 3, 6: 2. У 1/16 фіналу другая ракетка Беларусі сустрэнецца з Ганнай Каралінай Шмідлавай са Славакіі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Reuters