Пра дзень прапаганды



9 траўня лепей з’ехаць падалей за горад, адключыць радыё і тэлебачанне. Асабліва расейскае. Дзень Перамогі даўно перастаў быць Днём Перамогі, а пераўтварыўся ў нешта настолькі прапагандысцкае, што знікла сама сутнасць 9 траўня. Ветэранаў ІІ Сусветнай вайны, якія маглі распавесці ўсю праўду пра вайну, практычна не засталося. Святкаванні 9 траўня сталі арганізоўваюць людзі, якія маюць аддаленае ўяўленне пра вайну, аднак якія спаборнічаюць паміж сабой, хто начэпіць большую георгіеўскую стужку. Дзень Перамогі з дня памяці пераўтварыўся ў дзень прапаганды.

Добра, што хоць у Беларусі не дазволілі акцыю “Несмяротны полк”. Бо часам падаецца, што ўдзельнікі гэтага палка нясуць партрэты не сваіх сваякоў, а нейкіх зусім чужых ім людзей. І калі спытаць, чые партрэты яны нясць, то адказу так і не пачуеш. І справа не толькі ў тых партрэтах: няхай хоць з Мікі Маўсам ходзяць. А ў тым, што акцыя “Несмяротны полк” – гэта хутчэй прапагандысцкае мерапрыемства, чым акцыя памяці. Удзельнікам такіх акцыяў, што з партрэтам невядомых вайскоўцаў хадзіць, што з партрэтам Уладзіміра Уладзіміравіча – абое рабое. Галоўнае, паказаць сваю прыналежнасць да вялікага і магутнага, прычапіўшы георгіеўскую стужку на грудзі і павесіўшы на аўто налепку “спасіба дзеду за пабеду”. Лепей бы дамаглі былым вязням канцлагераў, у якіх не самая вялікая пенсія. Аднак на гэтым прапагандысцкі сюжэт не зробіш.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ