Вынікі 4-гадовай барацьбы з курэннем падсумавалі ў Пінску
Як паказваюць апытанні, каля 60-ці тысяч пінчукоў кураць, і да кепскай звычкі актыўна далучаецца моладзь. Гараджане не гатовыя адмовіцца ад цыгарэт, нават за грашовую ўзнагароду альбо грашовае пакаранне, адзначыў пінскі галоўны санітарны лекар Уладзімір Вашчук.
Кінуць курэнне – гэта толькі палова праблемы, бо далей чакаюць сур’ёзныя фізічныя і псіхалагічныя выпрабаванні, кажа нарколаг Аляксей Камароўскі:
– Знікненне нікаціну з нашага ўнутранага асяроддзя прыводзіць да шэрагу фізічных і псіхічных праблем, да такіх як пачуццё раздражнёнасці. Вельмі часта ў чалавека ўзнікае гіпатанія – схільнасць да паніжанага артэрыяльнага ціску, зніжаецца ў пэўнай ступені актыўнасць абмену рэчаваў, якая стымулюецца нікацінам.
Таму, паводле нашага суразмоўцы, ініцыятарам акцыі барацьбы з цыгарэтамі, трэба прадугледзець таксама аказанне рэабілітацыйнай дапамогі чалавеку, які адмовіцца ад тытуню.
Беларускае Радыё Рацыя