Ці назавуць у гонар Шатохіна мастацкую школу?



Наданне Пінскай дзіцячай мастацкай школе імя вядомага мастака, грамадскага дзеяча, заснавальніка і першага дырэктара ўстановы Яўгена Шатохіна – гэта справа часу.

Ініцыятыва, каб школа насіла імя мастака, нарадзілася летась і сёлета атрымала працяг. Мясцовыя чыноўнікі – не супраць, але пры ўмове падачы звароту ад гараджан.

Паплечнік мастака, грамадскі актывіст Лявон Вабішчэвіч адзначае, што Шатохін праславіў Пінск у многіх краінах свету:

– Яго творы знаходзяцца і ў Злучаных Штатах, і ў Францыі, і ў Нямеччыне, ды ў шмат якіх яшчэ краінах. Гэта быў у Пінску чалавек эпоха, з яго пачалася гэтая эпоха, эпоха адраджэння тут у нас у Пінску, але я думаю, што яна не скончыцца, яна будзе працягвацца пакуль наша Бацькаўшчына не будзе вольнай.

Ініцыятары акцыі ўпэўнены, што ўладам трэба глядзець не на палітычныя перакананні мастака, а на канкрэтныя справы, зробленыя для Пінску і ў цэлым для Беларусі. Яўген Шатохін вядомы сваімі выставамі ў Францыі, Польшчы, Расеі і ЗША. Галоўнай задачай ёг лічыў адлюстраванне прыгажосці роднай зямлі, гісторыі свайго краю.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя