“Зялёны Гран-пры” запрашае паслухаць бардаў
Традыцыйны ў Гародні фэст бардаўскай песьні “Зялёны Гран-пры” пройде 17-19 траўня.
Фэст будзе адбывацца ўжо 38 раз, і пра яго сёлетнія адметнасці распавядае арганізатар Павел Салаўёў:
– Старэйшы беларускі фестываль аўтарскай, бардаўскай песні. У гэтым годзе нашыя хэдлайнеры – тэатр паэтычнай песні „Ля шансон” з горада Сумы (Україна). Таксама прыязджае да нас вельмі цікавы калектыў “Чарнавік”, ён з Калінінграду. Лідар гэтага калектыву Дзмітрый Чарноў быў ужо ўладальнікам гран-пры нашага фестывалю. Прыязджае цікавы аўтар Дзмітрый Бекназараў з Казані. Як заўсёды, уся Беларусь, шмат з Расеі, Сяргей Сувораў з Санкт-Пецярбурга, вялікая дэлегацыя з Вільні.
Фэст адбудзецца традыцыйна на базе “Купалінка”, дзе на сцене выступяць аматары бардаўскай песні з розных краін.
Беларускае Радыё Рацыя