Дажджы і да +23 чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні



У суботу, 11 траўня, чакаецца няўстойлівае надвор’е. Уначы пераважна па ўсходзе краіны, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, месцамі па паўночным усходзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 11-17 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 21 градуса.

У нядзелю, 12 траўня, умовы надвор’я будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, удзень – 16-23 градусы цяпла.

У панядзелак, 13 траўня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, удзень – 16-23 градусы цяпла.

У аўторак, 14 траўня, у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённы час магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, удзень – 16-23 градусы цяпла.

belta.by