Валянцін Стэфановіч: Праца – права чалавека



Сябры праваабарончай арганізацыі “Вясна” засяродзілі асаблівую ўвагу на пытаннях сацыяльна-эканамічных правоў.

Паводле намесніка кіраўніка арганізацыі Валянціна Стэфановіча, рыторыка адносна дармаедаў ды асацыяльных элементаў – гэта досыць рэпрэсіўны працяг палітыкі ўладаў у гэтай сферы, які не стасуецца ні з Канстытуцыяй Беларусі, ні з міжнароднымі абавязальніцтвамі, у тым ліку з Канвенцыяй міжнароднай арганізацыі працы:

– Праца – гэта права чалавека па нашай Канстутуцыі, і прымус да працы будзе парушэннем Пакту аб Грамадзянскіх і палітычных правах, які ўтрымлівае забарону на прымусовую працу. Мы пра гэта гаворым, імкнемся данесці да ўладаў гэтыя ідэі і ў свой час даклад рыхтавалі па прымусовай працы, былі рэкамендацы Камітэта па эканамічных і сацыяльных правах ААН па адмене сістэмы ЛТП, напрыклад. Але мы бачым, што ўлады нашыя і ўрад рухаюцца ў іншым накірунку.

Валянцін Стэфановіч спадзяецца, што ў 2015 годзе, у час праходжання Беларуссю перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека ААН, будуць рэкамендацыі беларускаму ўраду, каб яны спынілі такія практыкі, несумяшчальныя з абавязальніцтвамі, якія ўзяла на сябе Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя