У Беларусі – афіцыйны Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга



У Беларусі – афіцыйны Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Цяперашнія дзяржаўныя сімвалы былі ўведзеныя па выніках рэферэндуму, які адбыўся 14 траўня 1995 году па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі.

Акрамя пытання адмены бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня” у якасці дзяржаўных сімвалаў, на яго выносіліся пытанні пра адмену статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама пра эканамічную інтэграцыю з Расеяй і права прэзідэнта распускаць парламент. Рэферэндуму папярэднічала сур’ёзнае супрацьстаянне прэзідэнта і апазіцыі. За прыняцце новага сцяга і герба прагаласавалі 75,1 % тых, хто прыняў удзел у галасаванні, а супраць – каля 20,5%.

Беларускае Радыё Рацыя