У Беластоку стартуе Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка”



Завяршыліся міжнародныя “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” у Гайнаўцы, а 15 траўня пачнецца Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка” у Беластоку. Нярэдка беларускія хоры едуць на Беласточчыну, каб узяць удзел у  абодвух фестывалях. Адзін з такіх калектываў – ансамбль “Свірэль” з Менскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Хормайстарка ансамбля Святлана Кунцэвіч расказвае, чым беларусаў прывабліваюць фестывалі на Беласточчыне:

– Мне здаецца, што людзі, прыемныя людзі. Мы вельмі падобныя, як родзічы. Мы – беларусы, але я думаю, што на тэрыторыі Польшчы шмат беларусаў жыве. Вельмі прыемна чуць, як размаўляюць на беларускай мове тут, на Падляшшы,  і пяюць беларускія песні.  Апранаюць нацыянальныя касцюмы. Вельмі прыемна, што людзі не згубілі нацыянальныя карані.

38 Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка” у Беластоку пачнецца заўтра а 19.00 у Падляшскай філармоніі, конкурсныя праслухоўванні і гала-канцэрт адбудуцца там жа з 16 па 19 траўня.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток