Аэрапорт “Мінск” хоча прымаць трансатлантычныя рэйсы



Беларусь вядзе перамовы з замежнымі краінамі пра арганізацыю прамых рэйсаў у Нацыянальны аэрапорт “Мінск” з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, а таксама з Індыі. Пра гэта БелТА паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў. Пачатак эксплуатацыі другой узлётна-пасадачнай паласы дазволіў прымаць у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» усе віды паветраных суднаў. Адпаведна з’явілася магчымасць арганізаваць прамыя пералёты з краін далёкага замежжа, як сказаў віцэ-прэм’ер. Праўда, пакуль яшчэ рана гаварыць пра канкрэтную дату, калі можа адбыцца першы для беларускага аэрапорта трансатлантычны рэйс.

Паводле БелТА

Фота politring.com