Латвія абыграла Італію на чэмпіянаце свету па хакеі



Зборная Латвіі па хакеі з лікам 3:0 абыграла Італію на чэмпіянаце свету ў Славакіі.

Латвійцы, нягледзячы на перавагу ў хуткасці над сапернікамі, не вызначыліся высокай рэзультатыўнасцю. Італьянцы стараліся надзейна згуляць у абароне і прапусцілі толькі тройчы. Аўтарамі галоў у Латвіі сталі Робертс Букартс, Рыхардс Марэніс і Тэадорс Блугерс.

У 2021 годзе Латвія сумесна з Беларуссю прыме чэмпіянат свету ў элітным дывізіёне. Беларускія хакеісты згуляюць у класе мацнейшых праз год у 2020 годзе ў Швейцарыі.

Турнірнае становішча групы В: Расея – 9 ачкоў (3 матчы), Швейцарыя – 6 (2), Чэхія – 6 (3), Швецыя – 6 (3), Латвія – 6 (3), Нарвегія – 0 (3), Аўстрыя – 0 (2), Італія – 0 (3).

У групе А зборная Даніі не пакінула шанцаў лядовай дружыне з Вялікабрытаніі – 0:9.

Турнірнае становішча групы А: Фінляндыя – 7 (3), Германія – 6 балаў (2), Канада – 6 (3), ЗША – 5 (3), Славакія – 3 (2), Данія – 2 (2), Францыя – 1 (2) , Вялікабрытанія – 0 (2).

belta.by