Колькасць стратных арганізацый працягвае расці
Згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць стратных арганізацый у студзені—сакавіку 2019 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам вырасла з 1.361 да 1.379, або на 1,3%, іх удзельная вага — з 19,4 да 19,7%.
Чысты прыбытак арганізацый на 1 красавіка 2019 года склаў 3 млрд 133,1 млн рублёў, што на 64,1% больш, чым у студзені—сакавіку 2018 года. Прыбытак да падаткаабкладання — 3 млрд 901,2 млн (на 54,1% больш).
Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 9% да 4 млрд 59,5 млн рублёў. Рэнтабельнасць продажу і рэалізаванай прадукцыі склала 7,1 і 8,7% адпаведна (у студзені—сакавіку 2018 года — 7,2 і 8,9%).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый краіны ў наяўных цэнах склала 57 млрд 532,6 млн рублёў, што на 10,8% больш, чым у студзені—сакавіку 2018 года.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у студзені—сакавіку 2019 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам павялічыўся на 10,9% да 46 млрд 594,5 млн рублёў.