На фестывалі „Гайнаўка-2019” пачалася конкурсная праграма



Конкурсныя праслухоўванні 38-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2019” пачынаюцца ў Беластоку ў Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Падлесьнай.

Свае конкурсныя праграмы выканаюць дзіцячыя, юнацкія і некаторыя прыхадскія хоры, кажа дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:

– У першым дні конкурса прыме ўдзел 8 хораў. Гэта дзіцячыя калектывы, некалькі прыхадскіх дзіцячых калектываў – гэта Грузія, гэта Зеленаград у Расеі, гэта «Радуга» з Баранавіч, якая ў гэтым годзе святкуе сваё 30-годдзе. Таксама канцэрты хор «Радуга» з Масквы, сафійскі хлапцоўскі хор з Балгарыі, маладзёжны хор з Рыгі, украінскі царкоўны хор. Як заўсёды будзем жадаць усім хорам, каб ім добра спявалася.

Пачатак конкурсных праслухоўванняў а 17.00 гадзіне. Праслухоўванні 38-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2019” працягнуцца 17 і 18 траўня. 19 траўня фестываль завершыцца гала-канцэртам.

Анна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя