Індыйская фармкампанія інвеставала $1 млн у індыйска-беларускі праект



Індыйская фармкампанія Cipla Limited інвесціравала $1 млн у праект па стварэнні вытворчасці лякарстваў у Менску. Перспектывы праекта абмяркоўваліся на перагаворах старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакова з ганаровым консулам Беларусі ў Індыі Лаліт Чакані 14 траўня, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На сустрэчы разглядаліся пытанні пашырэння супрацоўніцтва і перспектыўных механізмаў узаемадзеяння паміж НАН і індыйскай фармацэўтычнай кампаніяй Cipla Limited, арганізацыі навукова-тэхнічнага цэнтра па вытворчасці цвёрдых лекавых форм з прымяненнем інавацыйных тэхналогій на базе дзяржаўнага прадпрыемства „Акадэмфарм” НАН Беларусі. „Індыйскі бок ужо інвесціраваў у гэты праект $1 млн. Стварэнне гэтай вытворчасці лякарстваў прадугледжвае асваенне новых тэхналагічных прыёмаў: мікранізацыі, сухога гранулявання, атрымання шматслойных таблетак і г.д. Плануецца, што вытворчасць найноўшых лекавых сродкаў у гэтым цэнтры будзе весціся па поўным цыкле – ад навуковай ідэі да вырабу”, – адзначылі ў прэс-службе.

Ужо дасягнута дамоўленасць аб лакалізацыі вытворчасці на тэрыторыі Беларусі лякарстваў для лячэння сацыяльна значных захворванняў: ВІЧ-інфекцыі, гепатыту В і гепатыту С, а таксама хваробы Альцгеймера і артэрыяльнай лёгачнай гіпертэнзіі. Генпраекціроўшчык аб’екта актыўна распрацоўвае архітэктурны праект.

Супрацоўніцтва паміж кампаніяй Cipla Limited і прадпрыемствам „Акадэмфарм” па пытанні арганізацыі кантрактнай вытворчасці сацыяльна значных лекавых сродкаў пачата ў 2016 годзе. У жніўні 2018-га адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця ландшафтнага комплексу ў гонар пачатку будаўніцтва навукова-тэхналагічнага цэнтра па вытворчасці лякарстваў на базе „Акадэмфарма”.

Індыйская транснацыянальная кампанія Cipla Limited, заснаваная ў 1935 годзе, займаецца распрацоўкай, хімічным сінтэзам і вытворчасцю больш як 1 500 найменняў гатовых лякарстваў у розных формах. Кампанія вырабляе проціпухлінныя, бронхалітычныя сродкі, кортыкастэроіды, імунадэпрэсанты, хіміятэрапеўтычныя, антырэтравірусныя сродкі, антыбіётыкі, антыдэпрэсанты і інш. Cipla Limited прысутнічае ў 150 краінах свету.

belta.by