У Менску забаранілі ставіць «Табакеркі» ў цэнтры горада
Менгарвыканкам расказаў парталу Tut.by пра ўмовы, выстаўленыя кампаніі «Энерга-Оіл» наконт тытунёвых кіёскаў «Табакерка», якія з канца 2018 года ставяць у шэрагу беларускіх гарадоў і неўзабаве пачнуць ставіць у Менску.
Умовы такія:
– не ставіць «Табакеркі» ў самым цэнтры – у межах вуліцаў Аранскай, Захарава, Казлова і праспекта Машэрава;
– не ставіць кіёскі ля «магістральных вуліцаў», установаў аховы здароўя і адукацыі, ля паркаў і сквераў, на прыпынках грамадскага транспарту «з вялікім трафікам»;
– у межах «другога транспартнага кола» ставіць толькі кіёскі новага (чорнага «абцякальнага») дызайну, распрацаванага спецыяльна для Менска.
У астатніх месцах у Менску можна ставіць шапікі як старога, так і новага дызайну, у тым ліку спалучаць іх з прыпынкамі транспарту.
Фота news.vitebsk.cc