Рым: Вікторыя Азаранка прайграла Караліне Плішкавай



У чвэрцьфінале рымскага турніру адзіночнага разраду беларуска Вікторыя Азаранка прайграла чэшцы Караліне Плішкавай. Для выяўлення пераможцы спатрэбілася тры сеты.

Першую партыю выйграла Азаранка на тай-брэйку – 7:6. А вось у другім сэце чэшка рэзка дадала ў сваіх дзеяннях, асабліва на падачы і дастакова ўпэўнена выйграла партыю – 6:2.

Прыблізна ў такім ключы прайшла і трэцяя партыя, якая не рэдкасць у спаборы гэтых тэнісістак. На заключны сэт у беларускі забракла сілаў, а вось Плішкава ўпэўнена падавала і завяршыла сустрэчу некалькімі эфектнымі эйсамі – 6:2.

Беларускае Радыё Рацыя