Лябедзька збірае подпісы за адстаўку Лукашэнкі
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі збірае подпісы за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі. Хто не баіцца – падпісвайцеся! Калі нас будуць тысячы і дзясяткі тысяч, гэта пераканае тых, хто пакуль яшчэ баіцца, напісаў у сваім Фэйсбуку Анатоль Лябедзька. Раней палітык заяўляў пра збор подпісаў за адстаўку ўраду:
– Петыцыю, збор подпісаў грамадзян за адстаўку Лукашэнкі і ўрада. Мы проста перакананыя, што за 5 гадоў тры фінансавыя шокі для людзей без тэрапіі – гэта занадта. Лукашэнка і ўрад мусяць несці персанальную адказнасць, таму будзем збіраць подпісы.
Пакуль пад публікацыяй падпісалася каля 200 чалавек. Апрача гэтага на 17 студзеня АГП запланавала шэраг пікетаў :
– Ёсць згода на тое, каб на 17 студзеня падаць некалькі соцень заявак на арганізацыю і правядзенне пікетаў скіраваных супраць бяздарнай фінансавай палітыкі беларускіх уладаў, за адстаўку Лукашэнкі і яго ўрада, а таксама за падтрымку рэалізацыі Антыкарупцыйнай платформы.
Мы за сістэмныя перамены а не перастаноўку крэслаў, адзначыў лідар АГП:
– Тыя чыннікі, прычыны, якія прывялі да фінансавага і эканамічнага крызісу, які вельмі дорага даецца многім-многім людзям у Беларусі. Палітычная арганізацыя нетуральна робім палітычныя высновы – адстаўка Лукашэнкі і яго атачэння. Пра адстаўку гаварыць вельмі моцна – гэта хутчэй перасоўванне з кабінета ў кабінет – у каго было на тры вакны, перамясціўся на два, хто быў на першым паверсе, падняўся на чацьвёрты паверх. Усё гэта адбываецца ў рамках аднаго кадравага рэестра і ў фармаце адной стратэгіі – гэта нас абсалютна не задавальняе.
Кіраўнік Беларусі 27 снежня разгледзеў кадравыя пытанні, прэм’ер-міністрам замест Міхаіла Мясніковіча стаў Андрэй Кабякоў, які дагэтуль працаваў кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі.
Кіраўніком Адміністрацыі кіраўніка краіны прызначаны Аляксандр Косінец, які быў кіраўніком Віцебскага аблвыканкама.
Замест Надзеі Ермаковай новым старшынём Праўлення Нацыянальнага банка прызначаны былы намеснік старшыні Павал Калавур.
Беларускае Радыё Рацыя