У Музеі ікон у Супраслі з’явілася зала Навасельскага
Залю імя Ежы Навасельскага адкрылі ў Музеі ікон у Супраслі.
Ушанавалі памяць вядомага польскага мастака ды іканапісца падчас „Ночы музеяў”. У зале прэзентавалі тры іконы Ежы Навасельскага: „Праабражэнне”, „Анастасіс” і „Мандыльён”. Госці таксама маглі паглядзець фільм Беаты Гужы-Чалпінскай: „Навасельскі – Падляшскія сляды”.
Супрацоўніца музея Ева Залеўская кажа, што зала будзе месцам сустрэч і дыялогу:
– Цяпер, калі мы ўжо дараслі да таго, каб адпаведным чынам глядзець на іконы Навасельскага, мы вырашылі, што яго месца заўсёды было тут. Гэта была выбітная асоба, якая мела спецыфічны падыход да свету. Адкрытасць, дыялог і разуменне, мы хацелі б, каб усё гэта прысутнічала ў залі Навасельскага.
Ежы Навасельскі вядомы польскі мастак другой палавіны XX-га стагоддзя. Ён цікавіўся сакральным мастацтвам. У многіх хрысціянскіх храмах можна пабачыць фрэскі яго аўтарства.
Выставу можна наведаць у Музеі ікон у Супраслі да верасня.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя