Беларусь услед за Украінай адмяніла цягнік у Крым



Беларуская чыгунка (БЧ) ад 28 снежня адмяняе цягнік у Крым спалучэннем Менск-Сімферопаль.

У сувязі з адменай цягніка, пасажырам паабяцалі вярнуць поўны кошт праязных дакументаў і прапанавалі магчымыя варыянты праезду.

Раней дзяржаўная адміністрацыя чыгуначнага транспарту Украіны „Укрзализница” заявіла пра спыненні чыгуначных зносін з Крымам пачынаючы з 27 снежня. Цягніка, якія раней ішлі да Сімферопаля і Севастопаля, з суботы ходзяць да мяжы з паўвыспай. Абмежаваныя і грузаперавозкі.

radyjo.net