Баранавічы: знаёмства з гістарычнай спадчынай



Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах працягвае знаёміць жыхароў горада з навакольнымі гістарычнымі аб’ектамі. Была арганізавана чарговая экскурсія па цікавых гістарычных мясцінах, якія сведчаць пра нашу славутую мінуўшчыну, тым больш калі пра яе распавядаюць такія спецыялісты, як Антон Астаповіч – старшыня Таварыства аховы помнікаў і архітэктуры. Гаворыць старшыня Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы Таццяна Кісель:

Тэма сваіх каранёў, сваёй гісторыі кранае кожнага з нас, і таму цікавасць да нашай спадчыны, культурнай, архітэктурнай, духоўнай, якая яшчэ захавалася (а, на жаль, шмат чаго ўжо страчана), – вельмі вялікая.

Мікалай Падгайскі:

Паглядзелі палац, у Вольна – царкву, у Бартніках – дом драўляны, пабудаваны ў 1800 годзе.

Паводле Таццяны Кісель і Мікалая Падгайскага, знаёмства з гістарычнай спадчынай надзвычай карыснае. Яно пашырае не толькі веды пра радзіму, але і спрыяе ўмацаванню любові і гонару за тыя мясціны, дзе жывеш.

Беларускае Радыё Рацыя