Ераван: па закліку Нікола Пашыняна заблакаваныя будынкі судоў
Прыхільнікі прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна ў панядзелак, 20 траўня, заблакавалі суды ў Ераване і іншых гарадах краіны. Напярэдадні Пашынян заклікаў заблакаваць усе ўваходу судоў краіны і чакаць яго заявы. А 12-й гадзіне мясцовага часу ён абяцаў абвесціць „другі і сама галоўны этап рэвалюцыі”, скіраваны на рэфармаванне судовай сістэмы.
Са свайго боку прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян заклікаў грамадзян захоўваць спакой і выконваць канстытуцыю і законы. Па словах Саркісяна, „дэмакратычныя працэсы незваротныя, і ні ў кога не павінны выклікаць сумневаў”.
Нікол Пашынян абвесціў пра другі этап рэвалюцыі пасля рашэння пра вызваленне з пад арышту пад заклад экс-прэзідэнта Арменіі Роберта Качарана. Генпракуратура Арменіі абскардзіць гэтае рашэнне. На думку пракурора Петраса Петрасяна, знаходзячыся на волі, Качаран можа замінаць следству.
Качаран быў прэзідэнтам Арменіі з 1998-га па 2008 гады. У ліпені 2018 года яго затрымалі і арыштавалі па абвінавачанні ў канстытуцыйным перавароце ў звязку з разгонам шматтысячнай акцыі пратэсту 1 сакавіка 2008 года. Працэс супраць Качарана пачаўся 13 траўня 2019 года. Частка абвінавачванняў звязаная са справай аб беспарадках 1-2 сакавіка 2008 года, калі ў выніку жорсткіх дзеянняў уладаў загінулі 10 чалавек, больш 200 былі паранены. Іншы эпізод судовага працэсу звязаны з абвінавачваннямі на адрас экс-прэзідэнта па атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.
Беларускае Радыё Рацыя