У Берасці працягваецца ціск на актывіста Віталя Казака



У прыватнасці ствараюцца невыносныя ўмовы для яго сям’і.

Грамадскі дзеяч звязвае такія дзеянні са сваёй пазіцыяй да “Прыбужскага квартала” і ўдзелам у акцыях пратэсту супраць акумулятарнага завода.

– Вырашылі загнабіць. Вырашылі праверыць як мы жывём, што мы ядзім, якія ўмовы створаны для дзіця, якія адносіны паміж мной і жонка, паміж сямейнікамі. То-бок, лезуць ва ўсе шчыліны, як гаворыцца. Так нельга. Да дабра гэта не давядзе.

„Кожны такі крок з боку ўладаў вядзе да таго, што ў грамадстве фармуецца сур’ёзны недавер і гэта можа прывесці да выбуху”, — дадаў Віталь Казак.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце