Андрэй Дынько: Рыхтуем нумар „Нашай Гісторыі”, прысвечаны 1000-годдзю Берасця



Рыхтуецца асобны нумар часопісу „Наша Гісторыя”, прысвечаны 1000-годдзю Берасця. Пра гэта паведаміў шэф-рэдактар парталу „Наша Ніва” Андрэй Дынько падчас наведвання горада:

– Да 1000-годдзя Берасця мы робім спецыяльны нумар пра Берасце. Будзем вельмі рады, калі атрымаецца аб’яднаць чым больш аўтараў і чым больш людзей нам напіша нешта. Там будзе пра тое Берасце, якое мы страцілі. Там будзе пра тое Берасце, якое магло б быць, якога цяпер няма. Мы хочам, каб трошкі гэтыя фантомы таго Берасця праз гэтае новае Берасце прараслі.

Беларускамоўны часопіс „Наша Гісторыя” выходзіць у друкаванай і электроннай версіях пачынаючы з 2018 году.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.