Чарговы іміджавы ролік пра Беларусь



Тэлеканал Euronews падрыхтаваў чарговы іміджавы ролік пра Беларусь, які гэтым разам прысвечаны Кастрычніцкай вуліцы ў Менску. Пра тое, як яна за пяць гадоў прайшла шлях ад прамысловай зоны да культурнага цэнтра, з „уражлівымі ўзорамі вулічнага мастацтва”.

Папярэдні іміджавы ролік, прымеркаваны да II Еўрапейскіх гульняў, выйшаў у лютым. За 30 секунд былі паказаныя знакавыя аб’екты беларускай сталіцы. Цяпер жа паўтары хвіліны распавядаюць пра адну з вуліц Менска.