„Żubroffka” чакае беларускіх фільммейкераў



Набліжаецца да завяршэння тэрмін прыёму заявак на міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно „Żubroffka”. Адной з конкурсных праграмаў фестывалю з’яўляецца праграма для аўтараў з краін былога сацыялістычнага блоку. Менавіта ў гэтую катэгорыю беларускія рэжысёры могуць прапанаваць свае фільмы яшчэ дa 5 ліпеня, – кажа Кжыштаф Сенкевіч з Беластоцкага асяродка культуры, які арганізуе фестываль:

– Адмыслова прысвечаны конкурс “Акно на ўсход”. Адмысловы адбор на гэты конкурс падчас фестывалю стужак, якія паходзіць з краін былога сацыялістычных блоку. Мы назіраем, што адбываецца ў кінематографе гэтых краін. Нам залежыць, каб вобразы і эмоцыі, якія прадстаўляюць аўтары ў сваіх стужках, былі як мага паўнейшыя.

Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно „Żubroffka” пройдзе ў пачатку снежня ў Беластоку. Заяўку і фільм трэба адправіць праз інтэрнэт, падрабязная інфармацыя на сайце zubroffka.pl. Беларусы могуць адпраўляць заяўкі таксама на конкурс эксперыментальнага кіно і відэакліпаў – тут няма падзелу на нацыянальнасці ці рэгіёны свету.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток