Уладзімір Малей: Дэкрэт з’явіўся з мэтай узмацніць рэпрэсіўныя захады



З 1 студзеня 2015 года ўступае ў сілу Дэкрэт № 5. Афіцыйна скіраваны нібыта на ўмацаванне дысцыпліны, нягледзячы на супярэчнасці  з Працоўным кодэксам. Паводле прававога інспектара незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзіміра Малея, дэкрэт з’явіўся з адзінай мэтай: узмацніць рэпрэсіўныя захады перад магчымымі выступамі незадаволеных рабочых.

– На самой справе ён абмяжоўвае правы работнікаў, якія зафіксаваныя ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Канкрэтна. Кіраўнікі арганізацый атрымаюць права змяніць існуючыя ўмовы працы работніка, папярэдзіўшы работніка не менш чым за 7 каляндарных дзён. У Працоўным кодэксе – наймальнік павінен папярэдзіць за месяц. 

Згодна Дэкрэта, кіраўнік зможа пазбавіць работніка, які парушыў дысцыпліну аднойчы, прэміяльных на цэлы год. А гэта палова і нават большая заробку. Па новаму дэкрэту працадаўца за нанесены ўрон можа пазбавіць работніка не адной сярэднямесячнай зарплаты, як было, а адразу трох без суда.

Беларускае Радыё Рацыя