Праваабаронцы: Падтрымай святочнай паштоўкай палітвязня



Павіншаваць і падтрымаць лістом ці паштоўкай беларускіх палітвязняў, альбо асуджаных з палітычным матываваннем, заклікаюць праваабаронцы. Ужо пачалі прыходзіць адказы ад саміх вязняў. Гэтак Раман Юргель, прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта па Гарадзенскай вобласці, атрымаў у адказ віншаванне ад Андрэя Бандарэнкі, экс-кіраўніка праваабарончай арганізацыі “Платформа”.

– Такіх людзей, як Андрэй Бандарэнка, як Мікола Статкевіч, як іншыя, зараз трэба падтрымліваць нам – паплечнікам, актывістам, праваабаронцам, простым грамадзянам. Таму што вельмі кепскія ўмовы ўтрымання. Таксама супраць Андрэя Бандарэнкі правакацыі робяць розныя ў Бабруйскай калоніі. Падпісаў паштоўку з Новым годам, з нараджэннем Хрыстовым, і таксама атрымаў ад яго паштоўку-віншаванне.

Андрэй Бандарэнка быў асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі за хуліганства, але, на думку праваабаронцы Рамана Юргеля, справа Бандарэнкі палітычна матываваная.

IMG_4426

IMG_4424

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя