Расея і Беларусь ачысцяць „Дружбу” без удзелу польскага боку



Расея і Беларусь зоймуцца вызваленнем трубаправода „Дружба” да мяжы з Польшчай ад забруджанай нафты без удзелу польскага боку, паведаміў прадстаўнік расейскага віцэ-прэм’ера Дзмітрыя Козака Ілля Джус, інфармуе ria.ru.

„Паводле „дарожнай карты” вызваленне трубаправода да мяжы з Польшчай будзе выраблена Беларуссю і Расеяй без удзелу польскага боку”, – паведаміў Джус па выніках перамоваў Козака і віцэ-прэм’ера Беларусі Ігара Ляшэнкі.

„Разліковы тэрмін аднаўлення паставак чыстай нафты да мяжы з Польшчай – не пазней сярэдзіны чэрвеня”, – дадаў ён.

У мінулы аўторак міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі звярнуўся да кіраўніка Мінэнерга Расеі Аляксандру Новаку з просьбай прыняць тэрміновыя меры для аднаўлення транзіту і паставак чыстай нафты па „Дружбе”. Па дадзеных польскага аператара „Дружбы” PERN, у транспартнай сістэме Польшчы знаходзіцца да 1 мільёна тон забруджанай нафты.