Суддзі-міжнароднікі праз суд абараняюць сваю дзелавую рэпутацыю



У судзе Цэнтральнага раёна Менска разглядаецца іск пяцёх вядомых баскетбольных суддзяў-міжнароднікаў да выканаўчага дырэктара-генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасіі Марынінай.

Паводле ўдзельнікаў працэсу, Марыніна распаўсюдзіла непраўдзівыя звесткі, якія прынізілі іх гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Усе пяцёра рэферы на 2 гады адхілены без тлумачэння ад удзелу ў міжнародных гульнях. У сваім іску яны просяць, каб Марыніна абвергла распаўсюджаныя ёю звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, прынесла вусныя і пісьмовыя прабачэнні, а таксама паставіла ў вядомасць пра гэта тых, каму яна пісьмова паведаміла непраўдзівыя звесткі пра суддзяў, кажа Аляксандр Сырыца:

– Яна распаўсюдзіла інфармацыю, што мы парушылі нейкія маральныя нормы, патрабаванні, паставілі пад пагрозу зрыву чэмпіянат Рэспублікі Беларусь, кубкі Рэспублікі Беларусь. Гэта не адпавядае рэчаіснасці і мы гэтыя звесткі аспрэчваем у судзе. Гэтая ілжывая інфармацыя цалкам нас дыскрэдытавала і адняла ў нас магчымасць займацца нашым відам дзейнасці.

Пра сітуацыю падрабязна расказвае суддзя ФІБА Дзмітрый Юганюк:

Паводле сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Аляксандра Вайцешыка, па віне чыноўніцы Марынінай справа дайшла да суда. Сітуацыя выглядае проста абсурднай:

– Адзначу, што ў Беларусі ўсяго 9 суддзяў такой кваліфікацыі. І больш чым з паловай з іх гаспажа Марыніна не змагла знайсці агульнай мовы.

Па словах аматара баскетболу Анатоля Пабені, нясе страты не толькі судзейская каманда, але і баскетбол як галіна спорту. Бо менавіта дыскваліфікаваныя суддзі-міжнароднікі развівалі школу суддзяў і займаліся папулярызацыяй дадзенага віду спорту. Датэлефанавацца да Марынінай не ўдалося.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя