Пастухоў: Новае прызначэнне Мясніковіча не адпавядае духу Канстытуцыі



Прызначэнне Міхаіла Мясніковіча не адпавядае духу нават лукашэнкаўскай Канстытуцыі, – лічыць былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі – Міхаіл Пастухоў.

Згодна Канстытуцыі 96-году прэзідэнт мае права прызначыць восем чальцоў, Савета Рэспублікі, але звычайна гэта робіцца пасля, або ў час парламенцкіх выбараў.

 – Мяркую, што члены Верхняй палаты самі пераабралі Рубінава, выбралі Мясніковіча. Гэта ўсё ж такі не загад кіраўніка дзяржавы, а прапанова. Але ж такой практыкі няма нідзе ў свеце, калі прэзідэнт рэзервуе месцы на ўсякі выпадак. Гэта не адпавядае духу Канстытуцыі, калі прэзідэнт прызначае старшыню парламента – такога быць не можа.

Інфармацыя аб прызначэнні былога кіраўніка ураду Беларусі Міхаіла Мясніковіча старшынём Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу з’явілася ў суботу ў праграме «24 гадзіны» тэлеканалу СТВ.

29 снежня на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале быў апублікаваны Указ прэзідэнта  аб прызначэнні Мясніковіча старшынём Савета Рэспублікі.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя