’’Ахова птушак Бацькаўшчына’’ падводзіць вынікі працы
Вынікі дзейнасці падвялі прадстаўнікі Берасцейскага аддзялення грамадскага аб’яднання ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’’.
“У межах сустрэчы ўдзельнікі распавялі пра стан аховы навакольнага асяроддзя на Берасцейшчыне і адукацыі ў сферы экалогіі, абмеркавалі ўжо рэалізаваныя міжнародныя праэкты ў гэтым годзе і запланавалі сваю дзейнасць на наступны год, – распавёў старшыня Берасцейскага аддзялення арганізацыі ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’ Андрэй Абрамчук:
– Сярод нашых дасягненняў – стварэнне Атласу жывёлаў, раслінаў і біятопаў Заходняга Палесся. Гэта першы падобны атлас у Беларусі створаны.
„Пры дапамоге польскіх калегаў мы выявілі таксама ў гэтым годзе месца знаходжання каля двух соцен відаў раслінаў і жывёлаў, якія павінны знаходзіцца ў Беларусі пад асобай аховай”, – адзначыў Андрэй Абрамчук .
Беларускае Радыё Рацыя