Як адзначаюць Каляды і Новы год у вёсцы



Савецкія цацкі, гірлянды на плоце і звычай здымаць вароты на Каляды – якія яшчэ традыцыі захавалі вяскоўцы?

У той час як горад хутка прыстасоўваецца да змен, вёска міжволі застаецца носьбітам ранейшых традыцый.

10

11

24

Мы завіталі ў веску Навасёлкі Свіслацкага раёна, каб убачыць, як тут адзначаюць зімовыя святы. У хатах, дзе жывуць старыя людзі, можна ўбачыць такія елкі са старымі цацкамі, якія сустрэлі не адзін дзясятак Новых годаў.

Захаваць навагоднія цацкі было цяжка і таму, што раней яны былі шклянымі.

З іншага боку, вясковым бабулям проста няма дзе набыць сучасныя цацкі. Праз вёску не ходзяць аўтобусы, а краму нядаўна закрылі

Амаль што усё невялічкае насельніцтва вёскі – каталікі. А ў касцёл на святы прыходзяць як каталікі, так і праваслаўныя, якія даўно прыстасаваліся да іншых традыцый, і нават няверуючыя. На Каляды ў касцёле “аншлаг”. Нажаль, мы не трапілі на набажэнства, але змаглі паздымаць унутры. Тут ставяць толькі жывыя елачкі. Упрыгожваюць гірляндамі і шарамі.

Пастэрка нічым не адрозніваецца ад гарадской.

Некаторыя упрыгожваюць гірляндамі і падворкі. Хаткі выглядаюць казачнымі ў такі час. На другім здымку бачна, што на падворку няма брамы – гэта пастараліся шкоднікі-калядоўшчыкі.

А вось такую прыгажуню ставяць на плошчы агра-гарадка Новы Двор.