Астролаг: 2015-ы – год падрыхтоўкі да карэнных трансфармацый



2015-ы — гэта год падрыхтоўкі нашага грамадства да карэнных трансфармацый, і менавіта так яго трэба ўспрымаць, – лічыць беларускі астролаг Уладзімір Васюк.

„Калі гаварыць пра грамадскія працэсы, 2015-ы год будзе пераходным,” — тлумачыць ён.

– Тое, што будзе адбывацца ў 2016-2017 гадах, выкліча значна больш сур’ёзныя працэсы. 2015-ы – гэта год падрыхтоўкі да сур’ёзных палітычных і эканамічных трансфармацый. Калі казаць пра тое, дзе будуць найбольш сур’ёзна рыхтавацца перамены – гэта ў Расеі. Таму што 2016 год для Расеі можа быць азнаменаваны калі не ўзрушэннямі, то вельмі сур’ёзнымі зменамі ў геапалітычным курсе развіцця гэтай краіны.

Больш за тое, усё, што будзе адбывацца ў 2016-2017 гадах, пацягне за сабой больш сур’ёзныя працэсы. Таму да таго, што адбываецца цяпер, трэба ставіцца як да падрыхтоўчага, а не фінальнага этапу палітычных, эканамічных і грамадскіх трансфармацый, адзначае астролаг.

Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.