Ганна Канюс: Аб’ядноўвайцеся і рабіце жыццё лепшым
Праз грамадскую арганізацыю да разумення, як змяніць наша жыццё да лепшага. Да такой высновы прыйшлі вопытныя палітыкі і грамадскія актывісты ў Берасці, якія арганізавалі спачатку кампанію “За наш горад”, а затым ператварылі яе ў грамадскую арганізацыю “За свой горад”. Арганізацыя дзейнічае ў трох накірунках, кажа актывістка арганізацыі Ганна Канюс:
– Рэгіянальнае развіццё, вырашэнне лакальных праблемаў і мясцовае самакіраванне. Мы дапамагаем жыхарам гарадоў, або вялікіх вёсак вырашыць лакальную праблему. Сацыяльна-эканамічныя праблемы – гэта тыя праблемы, якія кранаюць большую частку насельніцтва. І з гэтых дробных праблемаў можна вырашыць вялікую праблему.
Актывісты арганізацыі “За свой горад” ладзяць семінары ў рэгіёнах, знаходзяць новых сяброў і валанцёраў, а таксама ўнікаюць у праблемы тых мясцін, дзе бываюць. Мэсыдж арганізацыі: аб’ядноўвайцеся ў дварах, у мікрараёнах, шукайце аднадумцаў, сяброў, каб рабіць жыццё лепшым.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя