Запуск акумулятарнага завода ў Берасці адкладзены



Запуск акумулятарнага завода ў Берасці адкладзены на два тыдні. Ён так і не пачаў сваю працу.

Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Эксперт у галіне права адзначыў, што дзейнасць вытворчасці не адпавядае экалагічным нормам:

– Ужо напэўна ўсе ведаюць, што там надта шмат – каля чатырох дзясяткаў параметраў, якія трэба кантраляваць, на якія трэба ставіць фільтры, а гэтых фільтраў проста няма. Там толькі штук пяць труб, якія бачныя звонку і ўсё. То бок ёсць шмат пытанняў, канешне людзям звонку дакладна ўсё невядома. Тое, што кідаецца ў вочы, што ад пачатку ідзе суцэльная хлусня.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, зараз неабходна шукаць новыя формы для выказвання свайго пратэста і не зважаць на ціск з боку праваахоўных органаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце