„J:морс” адзначыць 20-годдзе турам па Беларусі



2 лістапада гурт «J:морс» прадставіць у сталічным Prime Hall юбілейную праграму «20 лет. Полет норм!». На восень таксама запланаваныя канцэрты ў гарадах і райцэнтрах Беларусі.

– 20 гадоў – не нагода надуваць шчокі ды прыкідвацца бронзавымі статуямі. Да юбілейнай даты ставімся без пафасу і з самаіроніяй, што паспрабавалі адлюстраваць у афішы тура. Гэта добрая нагода сустрэцца з тымі, хто слухаў нас у розныя гады. Разам заспяваць любімыя песні, узгадаць тыя, што даўно не гучалі на канцэртах і, канешне ж, паказаць зусім новыя! – кажа Уладзімір Пугач.

Графік тура: 18 кастрычніка – Берасце (ДК Прафсаюзаў), 26 кастрычніка – Магілёў (АЦТ), 2 лістапада – Менск (Prime Hall), 9 лістапада – Віцебск (КЗ «Віцебск»), 15 лістапада – Гомель (АКЦ), 23 лістапада – Гродна (клуб «База»). Спіс канцэртаў будзе абнаўляцца. «J:МОРС» З ПРАГРАМАЙ «20 ЛЕТ. ПОЛЕТ НОРМ!»

2 лістапада – Менск, Prime Hall – 19:00

Квіткі: фан-зона 35 рублёў (первые 100 билетов), пасля 40 рублёў. Сядзячыя ад 55 да 80 рублёў.

Продаж: Kvitki.by, Primehall.by

Інфолінія: (044) 5 947 947